Каб патрапіць на Алімпіяду, Мірны адмовіцца ад Б’ёркмана?
Сёлета Максім Мірны правёў самы няўдалы сезон, прычым як у адзіночным, так і ў парным разрадзе.
На выніковым турніры года ў Шанхаі, пара Мірны – Б’ёркман не змагла выйсці ў паўфінал, пацярпеўшы паражэнне ў трох папярэдніх гульнях. Калі ў 2006-м у яго ў актыве сем тытулаў у парным разрадзе, то ў цяперашнім толькі адзін.
У выніку беларус выбыў з першай дзесяткі парнага разраду. У адзіночным рэйтынгу Мірны вылецеў з першай сотні і займае 155-ю пазіцыю. Як паведаміў у інтэрв’ю газеце “Комсомольская правда в Белоруссии” бацька Максіма Мікалай Мірны, цяпер галоўная мэта для лепшага беларускага тэнісіста — трапіць на Алімпіяду ў Пекіне.
Для гэтага Мірнаму неабходна быць у першай дзесятцы рэйтынгу ў парным разрадзе. Аднак пакуль невядома, ці працягне Мірны выступаць разам са шведам Ёнасам Б’ёркманам. Па словах Мікалая Мірнага, дамоўленасць з ім пакуль не дасягнутая.
Ён адзначыў, што тры кандыдатуры чакаюць згоды Максіма на парныя выступленні. Сярод іх француз Фабрыс Сантаро, расіянін Міхаіл Южны і англічанін Джэмі Мюрэй. Аднак беларускі тэнісіст усё адно хацеў бы працягнуць гуляць з Б’ёркманам.