Каб зарабіць мільярд, беларусы гатовыя пабудаваць 1 млн кв. метраў жылля

1 млн кв. метраў жылля гатовыя пабудаваць у Расіі беларускія будаўнікі па спецыяльных праграмах расійскага ўрада. Паводле слоў прэм'ер-міністра нашай краіны Сяргея Сідорскага, за такі аб'ём працы Беларусь можа зарабіць 1 млрд долараў, паведамляе БЕЛТА.