Качынскі просіць дапамогі ў ЗША ў расследаванні катастрофы Ту-154
Яраслаў Качынскі, брат загінуўшага прэзідэнта Польшчы Леха Качынскага, мае намер звярнуцца да ЗША з просьбай дапамагчы ў справе расследавання катастрофы Ту-154 пад Смаленскам, паведамляе польскае інтэрнет-агенства Interia.pl. Пра гэта Качынскі піша ў лісце да амерыканскіх кангрэсменаў.