Кацярына Карстэн выйшла ў паўфінал алімпійскіх спаборніцтваў

Двухразовая алімпійская чэмпіёнка па акадэмічным веславанні Кацярына Карстэн выйшла ў паўфінал спаборніцтваў на Алімпіядзе ў Пекіне.  У сваім заездзе на 2000 метраў яна заняла першае месца з вынікам 7 хв. 25,74 сек. Сярод усіх удзельніц чвэрцьфінала гэта трэці паказчык.

У паўфінал алімпійскіх спаборніцтваў здолела патрапіць праз суцяшальны турнір і мужчынская чацвёрка ў складзе Аляксандра Казубоўскага, Вадзіма Ляліна, Андрэя Дзем'яненкі і Яўгена Носава.

БелаПАН