Кацярыне Ваданосавай не давядзецца плаціць шпіталю за рэанімацыю маці

Кацярына Ваданосава

Кацярына Ваданосава / Еўрарадыё

Кацярыне Ваданосавай не трэба плаціць польскай лякарні за лячэнне і рэанімацыю яе маці. Усе выдаткі пакрыла страхоўка. А шпіталь проста забыў адклікаць дакументы з суда.

"Аказваецца, шпіталь ужо даўным-даўно ўсе дакументы ад Ужэнду да спраў уцекачоў атрымаў, і ўсё заплачана, але яны падалі на мяне ў суд раней, чым дакументы аб забеспячэнні мамы прыйшлі, і... забыліся скіраваць у суд адкліканне позвы", напісала Ваданосава ў сваім акаўнце ў Фэйсбуку.

Некалькі дзён таму артыстка паведаміла, што польская лякарня праз суд патрабуе з яе 78 тысяч злотых за лячэнне і рэанімацыю яе маці. Нэлі Ваданосава пад ціскам сілавікоў пакінула Беларусь. У Польшчы яна падалася на атрыманне міжнароднай абароны. У студзені 2026 года Нэлі памерла пасля інсульту. Аднак польскія чыноўнікі своечасова не ўнеслі яе імя ў неабходныя дакументы для страхавання, таму клініка першапачаткова патрабавала грошы за яе лячэнне ад дачкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.