Кадафі развеяў чуткі аб сваім інсульце
Лівійскі лідэр Муамар Кадафі сёння патэлефанаваў прэм'ер-міністру Італіі Рамана Продзі і паведаміў яму, што абсалютна здаровы.
Пра гэта паведаміў адзін з супрацоўнікаў апарата ўрада Італіі. Нагадаем, што раней незалежнае палестынскае агенцтва Ma'an паведаміла, што ў нядзелю, 13 траўня, Кадафі ў непрытомным стане быў дастаўлены ў лякарню і неўзабаве трапіў у кому.
Па звестках журналістаў, у Кадафі выявілі парушэнне мазгавога кровазвароту, выкліканае закаркаваннем сасудаў. Таксама паведамлялася, што стан Кадафі лекары расцэньвалі як цяжкі, паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на крыніцу ў італьянскім урадзе.