Кадэбісты затрымалі на Мядзельшчыне прадаўцоў іртуці

Пры спробе продажу партыі ртуці супрацоўнікі Камітэта дзяржаўнай бяспекі затрымалі жыхароў Мядзельскага раёна Міншчыны.  Два жыхары гарадскога пасёлка Свір, што на Мядзельшчыне, спрабавалі прадаць 19,5 кг іртуці. Затрыманыя захоўвалі і разлівалі ртуць у пластыкавыя бутэлькі дома ў аднаго з іх. Яны разлічвалі на прыбытак у 6 тыс. долараў ЗША.

На мужчынаў распачалі крымінальную справу, інфармуе "Інтэрфакс".