Кадравая рэформа працягнулася

Міністрам па надзвычайных сітуацыях прызначаны Уладзімір Вашчанка, міністрам адукацыі — Сяргей Маскевіч, міністрам архітэктуры і будаўніцтва — Анатоль Нічкасаў. Астатнія міністры ранейшага ўрада пераназначаныя на свае пасады.

Новым старшынём Гомельскага аблвыканкама прызначаны Уладзімір Дворнік, старшынёй прэзідыюма Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі — Анатоль Русецкі.