Кадыраў адмаўляецца ад "прэзідэнцкай" пасады

Прэзідэнт Чачні Рамзан Кадыраў прапанаваў змяніць афіцыйную назву пасады кіраўніка рэспублікі, перадае Радыё Свабода.

Па яго словах, "у Расіі толькі адзін дзяржаўны дзеяч мае права звацца прэзідэнтам".

Пасада прэзідэнта была аб'яўлена ў Чачэнскай рэспубліцы ў 2003 годзе. Першым яе прэзідэнтам стаў бацька Рамзана Кадырава Ахмад Кадыраў. У 2007 годзе гэтую пасаду ён заняў сам.

Акрамя Чачні на цяперашні час пост прэзідэнта сярод суб'ектаў Расіі існуе ў Карачаева-Чаркесіі, Адыгеі, Башкірыі, Бураціі, Татарстане, і Дагестане.