Kaiser Cheifs аспрэчылі свой творчы адпачынак
Брытанскі калектыў Kaiser Chiefs аспрэчыў інфармацыю, якая нядаўна
з'явілася ў прэсе пра тое, што гурт вырашыў сысці ў творчы адпачынак. Аб гэтым паведамляецца на сайце выдання New Musical Express. Нагадаем, што раней брытанскія газеты напісалі, што з-за сінгла "Good Days Bad Days" у хіт-парадзе Kaiser Chiefs часова спыняюць сваё музычнае шэсце.
Аднак 9 лютага ўдзельнікі гурта заявілі, што не маюць намер адмаўляцца ад гастрольнай практыкі і будуць працягваць працаваць. "Мы вельмі ганарымся сваёй апошняй плытай "Off With Their Heads", якая заняла другое месца ў брытанскім чарце. Слухачы купілі больш за паўмільёны асобнікаў гэтага альбома, і продажы працягваюць расці - няўжо ў нас ёсць падстава хвалявацца?", - адзначылі музыкі.
Рэліз "Off With Their Heads" адбыўся ў кастрычніку 2008 года. Першы сінгл з альбома - "Never Miss a Beat" – выйшаў за два тыдні да рэлізу кружэлкі і патрапіў у першую пяцёрку нацыянальнага хіт-параду. Хуткім часам Kaiser Chiefs выступяць у Вялікабрытаніі і Ірландыі. Найбліжэйшы канцэрт калектыва адбудзецца 19 лютага ў Дубліне. Міні-тур завершыцца 6 сакавіка ў Лондане.
Фота: www.thestirrer.co.uk