Kaiser Chiefs спужаліся Oasis і перанеслі выхад альбому
Брытанскія рокеры Kaiser Chiefs, якія нядаўна заявілі, што збіраюцца прэтэндаваць на трон Oasis, відаць, пакуль не гатовыя да адкрытага супрацьстаяння са сваімі калегамі-канкурэнтамі. Лейбл квартэта вырашыў перанесці дату выхаду новага альбома сваіх
падапечных, каб пазбегнуць саперніцтва з Oasis у чартах.
Крыніца з асяроддзя Kaiser Chiefs заявіла, што «кастрычнік абяцае быць месяцам вялікіх рэлізаў. Рыхтуюцца выдаць свій дыск Oasis, а крыху пазней – Keane.
«Кайзеры» ж вельмі жадаюць яшчэ раз стаць на вышыні чартаў і робяць усё магчымае, каб дасягнуць сваёй мэты».
Паведамляецца, што выхад новых альбомаў Oasis і Kaiser Chiefs былі першапачаткова запланаваныя на 6 кастрычніка, аднак выхад паслядоўніка «Yours Truly, Angry Mob» быў перанесены на тыдзень пазней.
Такім чынам, трэці альбом Рыкі Уілсана і кампаніі з'явіцца толькі 13 кастрычніка.
Што датычыцца даты выхаду альбома Oasis, то яна не змянілася. Першы за чатыры гады альбом гурта з'явіцца ў музычных крамах у першы тыдзень кастрычніка.
Па ўсім відаць, пасля гістарычнага супрацьстаяння 1995-га года Oasis – Blur больш ніводны калектыў не рашаецца супрацьстаяць братам Галахерам.
Фота: www.bbc.co.uk