Какойты чакае прызнання ад Беларусі
Кіраўніцтва Паўднёвай Асеціі спадзяецца на хуткае прызнанне Беларуссю незалежнасці рэспублікі, заявіў сёння ў Маскве прэзідэнт Паўднёвай Асеціі Эдуард Какойты. Праца ў гэтым кірунку не фарсіруецца, але вядзецца спакойна і мэтанакіравана, парадае словы Какойты РІА "Новости". Паводле словаў прэзідэнта, шэраг краін, якія ужо былі гатовыя прызнаць суверэнітэт Паўднёвай Асеціі, устрымаліся ад гэтага кроку пад ціскам краінаў Захаду.