Калдун няўдала выступіў на генеральнай рэпетыцыі

Сёння ў сталіцы Фінляндыі Хельсінкі пройдзе паўфінал міжнароднага конкурсу «Еўрабачанне-2007». Беларусь будзе прадстаўляць Дзмітрый Калдун. На конкурсе ён выступіць пад чацвёртым нумарам. Наўпроставую трансляцыю паўфінала ладзяць Першы канал і тэлеканал «Беларусь-ТВ».

Пачатак а 22-й гадзіне. Дарэчы, па звестках Першага музычнага канала, на генеральнай рэпетыцыі Дзмітрый Калдун выступіў няўдала. І калі будуць праблемы з трансляцыяй «Еўрабачання», дык гледачам пакажуць менавіта гэты яго выступ.