Краме адключылі электрычнасць за пазыкі

Крама “Пятачок” належыць акцыянернаму таварыству “Канстанцінаў Двор”. Праз адключэнне электрычнасці яна мусіла пераехаць у Дом механізатара, дзе электрычнасць пакуль ёсць.



Акцыянернае таварыства “Канстанцінаў Двор” мае настолькі вялікія пазыкі, што ад электрычнасці адключылі нават частку памяшканняў канторы.



Дарэчы, гэтае прадпрыемства ўжо некалькі месяцаў дзейнічае без кіраўніка. Ніхто не хоча браць на сябе кіраўніцтва гэтай гаспадаркай. Хаця яшчэ некалькі гадоў таму яна ўваходзіла ў лік 60 базавых гаспадарак краіны.