Калі ж прыдзе бабіна лета?
Сіноптыкі кажуць, што трэба чакаць спёку 14 верасня Бабіна лета метэаролагі чакаюць у сярэдзіне верасня. Пра такія вынікі папярэдніх разлікаў "Еўрапейскаму радыё для Беларусі" паведаміла галоўны сіноптык Белгідраметцэнтра Вольга Фядотава. У бліжэйшы ж час цёплае надвор’е чакаецца толькі ў Магілёўскай і Гомельскай абласцях:
Фядотава: Цёплыя дзянькі чакаюцца на паўднёвым усходзе краіны. 5-6 верасня тэмпература там будзе 20-25 градусаў цяпла, але пасля і там пахаладае.
У астатніх абласцях надвор’е будзе няўстойлівым і халаднаватым. Час ад часу будуць ісці даджы, асабліва ў сталіцы і Мінскай вобласці. Звычайна бабіна лета прыходзіць менавіта пасля пахаладання, якое нам нагадвае аб тым, што лета скончылася. Пра гэта кажа начальнік службы метэапрагнозаў Дзмітры Рабаў:
Рабаў: Ранняе бабіна лета, ці “маладое”, звычайна пачынаецца 28 жніўня. Другое бабіна лета прыходзіць дзесьці 14 верасня. Звычайна яно доўжыцца ад некалькіх дзён да 2 тыдняў і нават больш. Але бывае яно не заўсёды: хаця б раз на 7 гадоў не з’яўляецца.
“Маладое” лета мы ўжо прапусцілі, таму застаецца чакаць, што наперадзе яшчэ дзве хвалі.
Па словах Дзмітрыя Рабава, у нашай краіне час ад часу бабіна лета здараецца ў канцы верасня і нават канцы кастрычніка. Яно заўжды суправаджаецца антыцыкланічным надвор’ем: днём цёпла, а ўначы адбываецца выхаладжэнне глебы і паветра.
Сённяшняе надвор’е сіноптыкамі ацэньваецца як нармальнае. У адрозненне ад канца спякотнага жніўня, які па сваёй тэмпературы выдаўся рэкордным.
Рабаў: Тэмпература паветра па рэспубліцы складала ад 30 да 36 градусаў. 24 жніўня ў Мінску было 34.8 градусаў цяпла – рэкорд за ўсю гісторыю назірання.
Сіноптыкі наогул зазначаюць, што такога года, як гэты, не было, называюць яго анамальна цёплым. Самымі цёплымі ў гэтым годзе былі студзень і сакавік, калі сярэднесутачная месячная тэмпература была на 6 градусаў вышэй за кліматычную норму. Вясна прыйшла на 2 тыдні раней. А пасля метэаролагаў здзівіў канец траўня — пачатак чэрвеня, калі трымалася 30-градусная спёка. Ліпень жа быў незвычайна даджлівым -- такога ў Беларусі таксама не было ніколі.