Калона на чале з маладафронтаўцамі ідзе на Бангалор

Калона на чале з маладафронтаўцамі ідзе ад Акадэміі навук на Бангалор.  Туды ж раней накіравалася іншая калона, сфармаваная з удзельнікаў мітынга каля Акадэміі навук. Яе ачольваюць лідэры беларускага дэмакратычнага руху Аляксандр Мілінкевіч, Анатоль Лябедзька, Вінцук Вячорка ды іншыя.

Як паведамляе наш карэспандэнт Віталь Малькевіч. у гэтай калоне налічваецца да 8 тысяч чалавек. Мяркуецца, што на плошчы Бангалор не будзе мітынга, там дэманстранты разыдуцца.