Калона рухаецца па праспекце трыма часткамі

Карэспандэнтка "Еўрарадыё" Каця Золатава паведамляе, што зараз калона, якая рухаецца па праспекце Незалежнасці, разбілася на тры часткі. Найбольшая зараз стаіць каля крамы "Каравай" і чакае рэшту дэманстрантаў.

Зараз дэманстранты накіроўваюцца да Акадэміі Навук, дзе афіцыйна дазволены збор удзельнікаў "Еўрапейскага маршу". На цяперашні момант сабралося каля 2000 чалавек, і гэта даволі добрая лічба для беларускай апазіцыі, кажа Каця Золатава.

Нехта з людзей лічыць няправільным ісці да плошчы Бангалор, яны збіраюцца рухацца да Нацыянальнай бібліятэкі.

Наконт дыпкорпусу, ніхто з дыпламатаў не з'явіўся, хаця і абяцаў. Палітыкі таксама прыходзяць са спазненнем, звычайна далучаюцца на ходзе калоны, паведамляе Каця Золатава.