Каля 130 чалавек загінулі сёлета па віне п'яных кіроўцаў
Каля 130 чалавек загінулі і больш за 680 былі параненыя па віне п'яных кіроўцаў у 2009 годзе на дарогах Беларусі. Паводле звестак Генпракуратуры, больш за 1400 чалавек памерлі з прычыны хваробаў, звязаных з атручваннем алкаголем.
Паводле слоў намесніка генпракурора Аляксандра Лашына, "кардынальна змяніць сітуацыю з п'янствам і алкагалізмам у Беларусі не ўдалося". Праўда, адзначаецца зніжэнне сёлета на 10% злачынстваў, здзейсненых у стане алкагольнага ап'янення. Сярод іх, дарэчы, пераважаюць крадзяжы, рабункі, хуліганства, інфармуе "Интерфакс".