Каля Баранавічаў на трасе загарэўся аўтобус з дзецьмі

На аўтатрасе каля вёскі Вялікая Каўпеніца Баранавіцкага раёна загарэўся аўтобус, што перавозіў дзяцей з Мінска ў Пінск. Дым заўважыў кіроўца, адразу спыніў машыну і паспяхова эвакуяваў 41 дзіця і двух дарослых. Да прыезду ратавальнікаў ён самастойна пры дапамозе трох вогнетушыцеляў ліквідаваў узгаранне ў маторным адсеку.

На думку ратавальнікаў, прычынай пажару магло стаць пападанне масла на калектар рухавіка. Далей дзяцей павёз другі аўтобус, выкліканы з Мінску.

Алесь Літоўчык, Еўрарадыё, Баранавічы