Каля Барысава ратавалі мужчыну, які пайшоў тапіцца ў Бярэзіне
Здарэнне адбылося ўвечары 17 сакавіка.
Выратавальнікам патэлефанавала жанчына і паведаміла, што яе 43-гадовы сын пайшоў тапіцца на рэчку каля вёскі Брылі Барысаўскага раёна. На месца выехалі супрацоўнікі МНС і "хуткая". На шчасце, яны паспелі — мужчына знаходзіўся на паверхні вады ў 10 метрах ад берага. Выратавальнікі дасталі яго з дапамогай вяроўкі і адвезлі дахаты. Патрэбы ў шпіталізацыі ён не меў.
Прэс-служба МНС адзначае, што прычынай учынку мужчыны стала яго сварка з маці. На той момант ён быў у стане алкагольнага ап'янення.

Фота — mchs.gov.by