Каля будоўлі ў Мінску перакуліўся аўтакран (фота) Еўрарадыё 23/09/2014 - 15:40 Здарэнні Здарэнне адбылося раніцай 23 верасня ў Першамайскім раёне. Аўтакран перакуліўся побач з будоўляй у раёне вуліц Філімонава і Макаёнка. Паводле слоў сведкаў здарэння, пацярпеў кіроўца.