Каля будынку КДБ некалькі сутак стаіць спалены аўтамабіль (фота)

На вуліцы Камсамольскай у цэнтры Мінску згарэў БМВ. Як паведаміў Еўрарадыё кіраўнік прэс-службы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Віталь Навіцкі, загарэўся аўтамабіль ў выніку кароткага замыкання электраправодкі. Віталь Навіцкі: “У яго там замыканне электраправодкі было. Выязджалі нашы і ліквідавалі ўзгаранне”.

Па словах Навіцкага, здарэнне адбылося некалькі дзён таму. Але аўтамабіль дагэтуль стаіць на месцы здарэння. Але, кажа супрацоўнік МНС, гэта ўжо справа ўладальніка, што далей рабіць з машынай – пакідаць на месцы пажару ці некуды адвозіць.