Каля чвэрці прамысловых прадпрыемстваў у Беларусі — стратныя

За першыя чатыры месяцы 2009 года 485 прамысловых прадпрыемстваў Беларусі (23,2%) былі стратнымі. Па звестках Нацыянальнага статыстычнага камітэта, агульная сума стратаў склала 497 млрд рублёў — гэта ў 5,4 раза больш, чым за аналагічны перыяд 2008 года. Як адзначае БелаПАН, найбольш стратнымі выявіліся прадпрыемствы харчовай прамысловасці (245,5 млрд. рублёў), машынабудавання і металаапрацоўкі (93,2 млрд.), лёгкай прамысловасці (48,7 млрд.), лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай (55,2 млрд.), шкляной і парцалянава-фаянсавай (17,3 млрд.), а таксама хімічнай і нафтахімічнай прамысловасці (16,5 млрд. рублёў).