Каля Дзяржынска перавярнуўся рэйсавы аўтобус, ахвяраў няма
Рэйсавы аўтобус перавярнуўся на аўтамабільнай дарозе "Узда-Энергетык" у раёне Дзяржынска. У аўтобусе знаходзіліся 15 чалавек, сярод якіх было шмат пенсіянераў. Пацярпела толькі адна жанчына, у якой зламаныя дзве рабрыны. Як паведамляе тэлеканал СТВ, аўтобус нечакана з'ехаў з прамой дарогі ў абочыну і "лёг" на бок. Мяркуецца, што памыліўся вадзіцель, увагу якога адцягнулі ад кіравання машынай.