Каля Гомельскага хімзавода раслі каноплі вышынёй два метры

Каля 2 гектараў дзікіх канопляў, якія месцамі дасягалі двух метраў, выявілі аператыўнікі ў раёне Гомельскага хімзавода. Як піша "Гомельская правда", за няпоўныя два летнія месяцы на тэрыторыі Гомельшчыны ўжо выяўлена каля 8 гектараў пасеваў, на якіх знішчана 35 тон канопляў.