Каля літоўска-беларускай мяжы праходзіць рок-фестываль "Be2Gether"

У Літве, у 50 метрах ад літоўска-беларускай мяжы, праходзіць рок-фестываль "Be2Gether". Ён распачаўся ўчора вечарам і прысвечаны 50-годдзю стварэння Еўрапейскага саюзу.

На фэст запрошаныя такія вядомыя гурты, як "Morcheeba", "Therapy", "Bloodhound Gang", "The Yong Knives", "Datarock" і "Zion Train", а таксама выканаўцы з Літвы, латвіі, Польшчы, Ісландыі, Фінляндыі, Украіны і Расіі.

Беларусь на музычным форуме прадстаўляюць "Ляпіс Трубяцкі", "Drum Ecstasy" і "IQ48".

Чакаецца, што на фэсце каля Нарвілішскага замку пабываюць больш за 15 тысяч гледачоў.

Частка сродкаў ад продажу квіткоў на рок-фестываль "Be2Gether" будзе накіравана на аздараўленне дзяцей з гораду Чачэрск Гомельскай вобласці, якія пацярпелі ад наступстваў Чарнобыльскай аварыі.

БелаПАН