Каля мінскага чыгуначнага вакзала быў пажар

21 снежня ўвечары загарэўся аднапавярховы закінуты будынак у Дабрамысленскім завулку. Тушыць пажар было нязручна з-за блізкасці кантактнай лініі чыгуначных шляхоў, таму давялося іх абясточыць. У выніку на некаторы час быў прыпынены рух 5 прыгарадных электрацягнікоў і 10 пасажырскіх цягнікоў у напрамку Мінск — Маладзечна. Агульны час затрымкі руху склаў 1 гадзіну 37 хвілінаў, перадае БЕЛТА.



Пажар ліквідавалі. Пацярпелых няма. Прычынай узгарання з’яўляецца неасцярожнае абыходжанне з агнём, вінаватага ў здарэнні шукаюць.