Каля Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС адбыўся “выбух”
У Мінску на вуліцы Казлова ў адным з камунікацыйных люкаў грымнуў выбух, які выратавальнікі называюць “хлапком”. Здарэнне адбылося 14 лістапада. Вось што распавёў Еўрарадыё прэс-сакратар гарадскога ўпраўлення МНС Глеб Свірыд:
“Там адбылося кароткае замыканне тэлефоннай лініі. І адбылося загаранне пасля гэтага. Быў хлапок, выляцела накрыўка люка. 900 абанентаў былі адключаныя па вуліцах Баграціёна, Пуліхава і Казлова.
Наступствы на гэты момант ліквідаваны. Мы хутка пагасілі загаранне… Дарэчы, гэта адбылося насупраць нашага ўпраўлення гарадскога”.
Відавочцы сведчаць, што пасля “хлапка” накрыўка люка падляцела ўгару, а з яго паваліў чорны дым, адзначае сайт nn.by.
Фота - http://www.ctv.by