Каля Мінскай ратушы паставяць Wi-Fi-лаўку
Першая ў беларускай сталіцы Wi-Fi-лаўка з'явіцца напрыканцы траўня.
Напрыканцы траўня каля Мінскай ратушы паставяць першую ў горадзе Wi-Fi-лаўку.
Пра гэта паведамляюць "Мінск-Навіны" са спасылкай на намесніцу дырэктара па развіцці КУП "Цэнтр інфармацыйных тэхналогій Мінгарвыканкама" Наталлю Вараб'ёву.
Доследны ўзор такой лаўкі быў паказаны на форуме "ТІБО-2014". Меркавалася, што такія лаўкі паставяць да чэмпіянату свету па хакеі 2014 года ў фан-зонах. Меркавалася, што доступ да інтэрнэту можна будзе атрымаць двума спосабамі — пры дапамозе карты ад byfly або SMS, якую трэба адправіць на кароткі нумар.
Фота — minsknews.by