Каля Мінску ўпаў паветраны шар, загінулі двое пасажыраў

Двое чалавек загінулі і двое былі параненыя ў выніку падзення паветранага шара ў Мінскім раёне.  Здарэнне адбылося ўвечары 16 траўня ў вёсцы Семкава. Загінулі мужчына і жанчына, сужэнцы. Пацярпелі іх 8-гадовая дачка і інструктар, якія шпіталізаваныя.

Паводле папярэдняй інфармацыі, трагедыя адбылася падчас навальніцы. Як паведамляе БелаПАН, прычынай гібелі людзей мог стаць выбух балонаў з газам.