Каля Мёраў сутыкнуліся аўтамабіль і цягнік

Цягнік “Віцебск—Друя—Лынтупы” сутыкнуўся з легкавым аўтамабілем “Міцубісі” на 63-м кіламетры перагону Шаркаўшчына-Мёры, паведамляе сайт Народныя навіны Віцебска. Здарэнне адбылося 8 верасня. За рулём “Міцубісі” была 31-гадовая жыхарка Мёраў. Яна выехала на чыгуначны пераезд, калі там праходзіў цягнік. Светлавой і гукавой сігналізацыі, якая магла б папярэджваць кіроўцаў, на пераездзе не было. Паводле звестак міліцыі, у выніку сутыкнення аўтамабіль і лакаматыў цягніка атрымалі пашкоджанні. Пра чалавечыя ахвяры паведамленняў няма. Затрымкі ў руху цягнікоў не было.