Каля станцыі метро "Уручча" не будуць будаваць аўтастанцыю

Пра гэта сёння паведаміла намесніца старшыні Мінгарвыканкама Жанна Бірыч. Яна нагадала, што тэма пабудовы новага аўтавакзалу каля станцыі метро "Уручча" (у межах вуліц Шафарнянскай, Ложынскай і праспекта Незалежнасці) шырока абмяркоўвалася ў СМІ, многія мінчукі былі супраць гэтага праекта.


Паводле Бірыч, ёсць магчымасць размяшчэння аўтастанцыі за межамі зялёнай зоны, інфармуе БЕЛТА.   


Нагадаем, неабходнасць пабудовы новага аўтавакзала з'явілася пасля прыняцця рашэння аб зносе аўтавакзала "Маскоўскі". На яго месцы будзе пабудаваны шматфункцыянальны комплекс.


У Мінгарвыканкаме сцвярджаюць, што пакуль няма вострай неабходнасці ў стварэнні новай аўтастанцыі, бо закрыццё "Маскоўскага" "не парушыць транспартнае спалучэнне ў горадзе і прыгарадзе". Аўтобусы пераразмяркуюць па іншых аўтавакзалах сталіцы.
 

Фота — bymedia.net