Калядны міжнародны хакейны турнір стартуе сёння ў Мінску
У Мінску ў Палацы спорту і Лядовым палацы 4 студзеня стартуе традыцыйны Калядны міжнародны турнір аматараў хакею на прыз прэзідэнта Беларусі. Такое хакейнае спаборніцтва пройдзе ўжо 6-ы раз, інфармуе БЕЛТА. У беларускай сталіцы збяруцца аматарскія каманды са Славакіі, Фінляндыі, Расіі, Швейцарыі, Украіны, Канады, Нямеччыны. Беларусь будзе прадстаўленая хакейнай камандай кіраўніка краіны. У параўнанні з папярэднім турнірам у спісе ўдзельнікаў адбыліся змены. У Мінск не прыехалі заўсёднікі турніру — аўстрыйцы.
Па словах генеральнага сакратара Беларускай федэрацыі хакею Сяргея Ганчарова, сёлета ўсе каманды значна ўмацаваліся. Так, лядовую дружыну гаспадароў узмацнілі Алег Хмыль і Сяргей Шыткоўскі, якія зусім нядаўна завяршылі гульнявую кар'еру. За зборную Канады згуляюць некалькі былых хакеістаў-прафесіяналаў, у прыватнасці Стэфан Квінтал і Дэрыл Шэнан, за спіной якіх велізарная колькасць матчаў у НХЛ. У склад каманды родапачынальнікаў хакея ўвайшлі не толькі экс-профі, але і аматары, напрыклад уладальнік кампаніі Nike-Bauer Hockey and Roustan LTD Грэм Рустэн. У фінаў на лёд выйдуць такія вядомыя гульцы, як Хану Вірту і Міка Картэлайнен.
Але больш за ўсё зорак у складзе расіянаў, якія з'яўляюцца галоўнымі сапернікамі беларусаў у барацьбе за галоўны прыз Каляднага турніру. Плануецца, што за расійскую каманду згуляюць Валерый Каменскі, Равіль Гатаулін. Уладзімір Лутчанка, Андрэй Каваленка, Яўген Штэпа, Сяргей Гамаляка, а капітанам будзе прэзідэнт Кантынентальнай хакейнай лігі Аляксандр Мядзведзеў. Беларуская і расійская каманды да гэтага пяць разоў гулялі паміж сабой у фінале мінскага турніру і чатыры разу поспеху дамагаліся гаспадары. Толькі аднойчы, у 2007 годзе, нашы ўсходнія суседзі здолелі перамагчы ў вырашальным паядынку.
На папярэднім этапе каманды пабіты на дзве групы: А — Беларусь, Украіна, Швейцарыя, Славакія (Палац спорту); В — Расія, Нямеччына, Канада, Фінляндыя (Лядовы палац). Пасля завяршэння групавых турніраў у галоўным фінале згуляюць пераможцы груп, а другія каманды кожнага квартэта сустрэнуцца ў матчы за 3-е месца.
Летась у фінальным матчы беларусы абыгралі расіянаў з лікам 4:1, а бронза дасталася фінам, якія абыгралі аўстрыйцаў 9:6 у паядынку за 3-е месца.