Калядоўшчыкаў абрабавалі сярод белага дня

Школьнікі (вучні 7 і 6 класаў) удзень 7 студзеня абыходзілі кватэры па вуліцы 50 год ВЛКСМ, віншуючы гаспадароў са святам. Іх адорвалі цукеркамі і садавінай.

Святочны сцэнар паламаў 18-гадовы, раней судзімы грамадзянін, які не толькі адмовіў непаўналетнім у падарунках, але і адабраў у іх усё, што яны паспелі накалядаваць.

Агульныя страты склалі больш за 20 тысяч рублёў, паведаміла intex-press прэс-сакратар Баранавіцкага ГАЎС Наталля Сядзельнік. Тым не менш, па заяве бацькоў аднаго з пацярпелых, у дачыненні да маладога чалавека распачалі крымінальную справа па артыкуле «рабаванне».