"Калякі-малякі" Аляксея Хацкевіча

Сёння 1 чэрвеня ў мінскім магазіне-галерэі "Подземка" адкрылася сумесная выстава аднаго з удзельнікаў дуэта "Саша і Сірожа", мастака Аляксея Хацкевіча і яго дачкі Ані.
Выстава атрымала назву "Калякі-Малякі". Яна ў роўнай ступені прысвячаецца першаму дню лета і Дню дзіцяці. Усе палотны выставы былі створаныя сумесна Аляксеям і Аняй Хацкевіч, якой у пачатку чэрвеня споўнілася 5 год.

Паводле словаў Аляксея, яго "дачка дастаткова рана пачала маляваць, але толькі гэтай вясной яна паспрабавала сябе на халсце. Вынік адначасова ўзрадаваў і натхніў”. Пасля чаго старэйшы Хацкевіч дамаляваў карціну дачкі самастойна, і з гэтага пачалася іх сумесная творчасць. За гэтую вясну яны намалявалі разам каля дзесяці карцін.

І як адзначае Аляксей, "ніводны дарослы не здолее намаляваць так свежа і непасрэдна, як гэта робіць дзіця. Іншая справа, што дарослы можа дапамагчы раскрыць нейкія моманты”.

Дадам, што выстава будзе працаваць да 15 чэрвеня.