Калякін падтрымаў Расію ў беларуска-расійскім канфлікце

Першы сакратар Цэнтральнага Камітэта Партыі камуністаў Беларускай Сяргей Калякін назваў дзеянні Беларусі апошніх дзён дурасцю і галавацяпствам. У каментары сайту Camarade Online ён заявіў, што афіцыйны Мінск займаецца дробным шантажом. Адмова Беларусі ўдзельнічаць у саміце АДКБ 14 чэрвеня, на думку Калякіна, паказвае Беларусь як не вельмі надзейнага партнёра, які самыя сур'ёзныя пытанні можа прынесці ў ахвяру сумнеўным імгненным выгадам.

Як зазначыў лідэр беларускіх камуністаў, падзеі "малочнай вайны" прынясуць сур'ёзныя выдаткі для Беларусі і беларускага народа ў будучыні.