Каманда Аляксандра Глеба перамагла, ён зрабіў галявы пас
Лонданскі “Арсенал” у матчы 23-га тура англійскай Прэм’ер-лігі перамог у гасцях “Фулхэм” з лікам 3:0. Адзін галявы пас запісаў на свой рахунак беларускі футбаліст Аляксандр Глеб. Перамогу ў гэтым туры атрымаў і “Манчэстар Юнайтэд”, які забіў два галы
“Рэдзінгу”, а свае вароты захаваў недатыкальнымі. Перамогу святкаваў і
“Чэлсі”, што быў мацнейшы за “Бірмінгем” – 1:0.
Цяпер у “Манчэстар Юнайтэд” і “Арсенала” па 54 ачкі, яны дзеляць першае-другое месцы, у “Чэлсі” – 50.
Цяпер у “Манчэстар Юнайтэд” і “Арсенала” па 54 ачкі, яны дзеляць першае-другое месцы, у “Чэлсі” – 50.