Каманда Аляксандра Глеба ўмацавала сваё лідэрства ў чэмпіянаце Англіі
Лонданскі “Арсенал”, за які выступае паўабаронца зборнай Беларусі Аляксандр Глеб, умацаваў сваё лідэрства ў чэмпіянаце Англіі. Учора кананіры на сваім полі перайгралі “Блэкберн” з лікам 1:0. Глеб
адгуляў увесь матч. А вось “Манчэстар Юнайтэд” прайграў “Манчэстар
Сіці” 1:2. У выніку, пасля 26-га тура “Арсенал” лідыруе з 63 ачкамі, у
“МЮ” – 58, на тры ачкі менш у “Чэлсі”.
У наступным туры, 23 лютага, “Арсенал” гуляе ў гасцях з “Бірмінгемам”, а “Манчэстар Юнайтэд” з “Ньюкаслам”, таксама на чужым полі.
У наступным туры, 23 лютага, “Арсенал” гуляе ў гасцях з “Бірмінгемам”, а “Манчэстар Юнайтэд” з “Ньюкаслам”, таксама на чужым полі.