Каманда БАТЭ і Бернд Штанге дабіраліся да Іспаніі з прыгодамі

Барысаўскі БАТЭ ўчора выляцеў у Іспанію, дзе 20 верасня пройдзе першы матч 1-га раўнда Кубка УЕФА з мясцовым клубам “Вільярэал”.

Аднак падарожжа аказалася поўным нечаканых прыгодаў. Спачатку па незразумелых прычынах на гадзіну затрымаўся вылет самалёта з аэрапорта “Мінск-2”.

Пасля прызямлення ў Валенсіі барысаўчан паўтары гадзіны не выпускалі з самалёта, пакуль беларускі і іспанскі бакі вырашалі чарговыя непаразуменні. Праз 2,5 гадзіны каманда нарэшце атрымала багаж і вырушыла ў 65-кіламетровы марш-кідок у Вільярэал.

Адзначым, што ўсе выпрабаванні разам з камандай вытрымаў і галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Беларусі немец Бернд Штанге, які вырашыў пабываць на сённяшняй гульні БАТЭ.

Прессбол