Каманда Лукашэнкі прайграла ў фінале Каляднага хакейнага турніру

Каманда Беларусі, прайграла ўчора ў фінале ў серыі пасляматчавых буллітаў камандзе Расіі - 2:3, заняла другое месца на VII Калядным міжнародным турніры аматараў хакея на прыз кіраўніка Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паядынкі за золата і бронзу ў гэтым годзе прайшлі на "Мінск-Арэне". Беларусь на турніры па традыцыі была прадстаўлена камандай Аляксандра Лукашэнкі.

Ў ранейшыя гады пераможцам Каляднага турніру пяць разоў станавілася каманда Лукашэнкі (у 2005, 2006, 2008, 2009 і 2010 гадах), у 2007 годзе поспех святкавала расійская каманда, якая адолела ў фінале беларусаў.