Каманда Някляева праводзіць агітацыю не там, дзе ўказаў брэсцкі гарвыканкам
Сёння брэсцкая каманда кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева правяла пікеты ў месцах, не ўказаных ў пераліку, зацверджаным гарвыканкамам. Актывіст кампаніі "Гавары праўду" Ігар Маслоўскі патлумачыў Еўрарадыё, што яны не могуць агітаваць там, дзе няма людзей. Маслоўскі: "Мы заявілі пікеты не ў тыя месцы, якія прызначыла адміністрацыя. Гэта нейкі здзек. Якія людзі ходзяць на стрэльбішчы або па стадыёне? На стадыёне "Лакаматыў", наогул, раней габрэйскія могілкі былі. Там людзі пахаваныя. Мы не можам там агітаваць за Някляева. Таму стаім тут, на Савецкай".
Па словах актывіста, прэтэнзіяў да іх ніхто не прад’яўляў. Пікеты будуць ладзіцца да канца выбарчай кампаніі, сцвярджае Маслоўскі.
Па словах актывіста, прэтэнзіяў да іх ніхто не прад’яўляў. Пікеты будуць ладзіцца да канца выбарчай кампаніі, сцвярджае Маслоўскі.