Каманды сілавых структур пазмагаюцца за 25 мільёнаў рублёў
Каманды сілавых структур удзельнічаюць у новым сезоне музычнага шоу АНТ "Цудоўная пяцёрка". Ён стартуе 9 кастрычніка. Як паведамляе БелаПАН, па выніках кастынгаў былі сфармаваны каманды, якія складаюцца з супрацоўнікаў Міністэрства ўнутраных спраў, Міністэрства абароны, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, памежнікаў і кадэтаў.
Удзельнікамі першага паўфіналу сталі прадстаўнікі каманд Акадэміі МУС і 120-й брыгады Мінабароны. У ходзе праекта ўвазе гледачоў будзе прапанавана шэсць праграм, у якіх каманды сілавых ведамстваў будуць змагацца за галоўны прыз — 25 мільёнаў рублёў.