КамАЗ і МАЗ абмяркоўваюць супольныя перспектывы
Беларусь і Расія разглядаюць магчымасць аб'яднання актываў МАЗа і КамАЗа, а таксама заводаў па вырабе камплектуючых. Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Мінску 23 снежня заявіў амбасадар Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў.
Сурыкаў заўважыў, што расійскі бок узнавіў перамовы аб набыцці акцый Мінскага аўтазавода. Ён нагадаў, што падобныя перамовы вяліся і раней, але былі прыпыненыя ў перыяд крызісу, піша БелаПАН.
Падобная форма кааперацыі, на думку амбасадара, можа станоўча адбіцца на канкурэнтаздольнасці КамАЗа і МАЗа не толькі на рынку Мытнага саюза, "але і на іншых рынках".