Камедзі Клаб уганаравалі "Срэбным галёшам"

У чацвер, 26 чэрвеня, у Маскве былі абвешчаныя лаўрэаты прэміі "Срэбны галёш", якая ўручаецца за самыя сумнеўныя дасягненні ў шоў-бізе. Узнагароды атрымалі калектыў гумарыстычнай праграмы "Камедзі Клаб" "за бясслаўную барацьбу з сумнеўным гумарам", карціна рэжысёра Цімура Бекмамбетава "Іронія лёсу. Працяг" як фільм, у якім "рэкламуецца ўсё, што рухаецца і не рухаецца", і тэлевядучая Анфіса Чэхава, якая перамагла ў намінацыі "Зорка ў рэкламе".

Як паведамляецца, Анфіса Чэхава прысутнічала на ўручэнні ўзнагарод і асабіста атрымала "галёш", хоць звычайна лаўрэаты не наведваюць цырымонію.

Сёлета ўрачыстая цырымонія праходзіла ў Тэатры імя Моссавета, а яе прамая трансляцыя вялася ў Парку імя Горкага.

Вяла цырымонію Таццяна Лазарава. Прэмія "Срэбны Галёш" была заснавана ў 1996 годзе.

Яе атрымалі больш за 50 прадстаўнікоў шоў-бізнэсу, сярод якіх Бары Алібасаў, Філіп Кіркораў, Мікалай Баскаў, гурт "Мумий Троль", спявачка Алсу і шматлікія іншыя.

Да таго ж некаторыя артысты атрымлівалі своеасаблівую ўзнагароду некалькі разоў.

Фота з ЖЖ карыстальніка cherry__jane