Каменная Горка стане самым вялікім жылым раёнам Мінску
Каменная Горка можа стаць самым вялікім жылым раёнам Мінску, паведамляе БЕЛТА. Тут плануецца пабудаваць амаль 2 млн кв.м жылля. Архітэктары прапаноўваюць стварыць у Каменнай Горцы ансамбль з пяці мікрараёнаў. Аснову забудовы складуць дамы вышынёй у 9 і 16 паверхаў. Упрыгожыць раён група 9- і 18-павярховых дамоў, пабудаваных па індывідуальных праектах.
Для новага раёна прадуманая і схема размяшчэння асабістага аўтатранспарту. Машыны можна будзе паркаваць па перыметры кожнага квартала, а не ў дварах. Для гэтага ў кожным з пяці мікрараёнаў арганізуюць да тысячы машынамесцаў.
Архітэктурнай "разыначкай" Каменнай Горкі стане зялёная зона ў форме падковы. Яна праляжа праз усе мікрараёны. Менавіта тут прапішуцца школы (па плане 11 школ), дзіцячыя сады (18), спартовыя і дзіцячыя пляцоўкі. У цэнтры Каменнай Горкі запраектаваныя мясцовы рынак, прадпрыемствы бытавога абслугоўвання, фізічна-аздараўляльны комплекс з басейнам. Запланаваныя таксама кінатэатр, музычная школа, рэстаран і кавярні, бібліятэка, моладзева-забаўляльны цэнтр і іншыя аб'екты.