Камісарка гандлю ЕС: купляючы праз інтэрнэт, вы пераплочваеце

Купляючы праз Інтэрнэт, вы часта пераплочваеце, хоць думаеце, што эканоміце. Пра гэта папярэдзіла еўрапейцаў камісарка ЕС па пытаннях абароны правоў спажыўца Меглена Кунева, адзначае Euronews.net.  Па выніках праверкі ў 360 інтэрнэт-крамах ЕС парушэнні былі зафіксаваныя амаль у 200. Найчасцейшыя парушэнні — недастатковае інфармаванне кліентаў пра кошты, надбаўкі за дастаўку, умовы гарантыйнага абслугоўвання. Адсутнасць такой інфармацыі груба парушае еўрапейскае заканадаўства, нагадала Кунева.

Сумарнае абарачэнне ў сектары онлайн-гандлю электронікай у ЕС складае каля 7 мільярдаў еўра ў год.