Камісія вывучае прычыны збою ў працы Наваполацкай ЦЭЦ
"Парушэнне ў працы тэхналагічнага абсталявання" адбылося а 15-й гадзіне ў сераду, 2 кастрычніка
З-за здарэння на ЦЭЦ горад застаўся без гарачай вады і цяпла. Абсталяванне станцыі ўдалося запусціць у 2.45 у чацвер, яе праца цалкам адноўленая. Цяпер энергетыкі разам з камунальнымі службамі "вядуць працу па аднаўленні цеплазабеспячэння аб'ектаў сацыяльнай сферы і жылога фонда".
Як інфармуе "Интерфакс-Запад", створаная камісія, якая расследуе абставіны здарэння.
Фота — novaya.by