Камітэт УЕФА дазволіў правесці матч БАТЭ — “Леўскі” у Барысаве

Камітэт УЕФА па стадыёнах і бяспецы дазволіў правесці матч БАТЭ-“Леўскі” у Барысаве. Другая гульня 3-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў адбудзецца 27 жніўня, паведамляе прэс-служба БАТЭ. Як адзначаецца ў лісце ЎЕФА, дасланым барысаўскаму клубу і ў Федэрацыю футбола, беларускаму боку давядзецца палепшыць шэраг пазіцый па забеспячэнні парадку на стадыёне і ўмоў працы на ім СМІ.