Кампазіцыі Drum Ecstasy стануць бясплатнымі
Беларускія барабаншчыкі Drum Ecstasy прытрымліваюцца моды і пераводзяць
сваю музыку "ў лічбу".
Усё, што калісьці запісвалася музыкамі, будзе выкладзена
на іх сайце ў фармаце MP3. Прыемна тое, што запампаваць капазіцыі можна будзе
абсалютна бясплатна. Яшчэ адной неспадзеўкай для прыхільнікаў Drum Ecstasy стане цалкам новая кампазіцыя "Val". Менавіта гэты трэк лёг у аснову саўндтрэка да расійскага фільма "Самы лепшы фільм".
Паводле словаў лідэра Drum Ecstasy Піліпа Чмыра, "для фільма кампазіцыю трохі змянілі і запісалі "Val-2". Гэтая версія з'явіцца толькі летам. Пакуль усе правы на яе ў тэлеканала ТНТ, які і выдае фільм".
Дадам, што Drum Ecstasy па-ранейшаму застаюцца канцэртным гуртом. Ну, а самі музыкі лічаць, што іх музыка ў фармаце МР3 стане для гурта дадатковай рэкламай.
Маўляў, "МР3 не перашкаджае продажу звычайных дыскаў. Тыя ж, хто аддаюць перавагу якаснай музыцы, у кожным разе будуць слухаць яе на дысках.
Да таго ж, зусім хутка дыскі калектыву зноў з'явяцца ў продажы".
Паводле інфармацыі www.nestor.minsk.by/mg/
Фота: www.divus.cz