Кампенсацыю за чэкі “Маёмасць” не адменяць
Сёння беларускія дэпутаты адхілілі папраўкі ў закон "Аб імянных прыватызацыйных чэках Рэспублікі Беларусь". За адхіленне законапраекта прагаласавалі 63, - супраць 19 дэпутатаў. Парламентарыі не пагадзіліся, у прыватнасці, з нормай, паводле якой з 1 студзеня 2010 года грамадзяне, якія не рэалізавалі сваё права на прыватызацыю чэкамі "Маёмасць", не атрымаюць кампенсацыі за іх. Па словах міністра эканомікі Мікалая Зайчанкі, па стане на 1 ліпеня 2006 года чэкі "Маёмасць" у колькасці 245,1 мільён выкарысталі 2,5 мільёнаў грамадзян. Па мэтавым прызначэнні чэкі выкарысталі 1,7 мільёна грамадзян (165 млн. чэкаў), не па мэтавым прызначэнні (перааформленыя або прададзеныя) - каля 800 тысяч грамадзян (80,1 млн. чэкаў). Па словах міністра, на 1 ліпеня мінулага года каля 183 мільёнаў чэкаў не скарыстаныя.
БелаПАН
БелаПАН